Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
37'500 р.
Вага: 590 г
Памеры: 130x200 мм
0

Эсэ / Пераклад з польскай Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 412 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-48-9

Пераклад зроблены паводле выдання: Czesław Miłosz. Rodzinna Europa. Warszawa: Czytelnik, 1990.

“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.


ЗМЕСТ

Уводзіны
Месца нараджэння
Продкі
Падарожжа ў Азію
Вайна
Дзесяць дзён, якія скаланулі свет
Працяг войнаў
Горад маладосці
Каталіцкае выхаванне
Нацыянальнасці
Марксізм
Расія
Падарожжа на Захад
Малады чалавек і таямніцы
Мытар
Мяжа міру
GG
Intermezzo
Тыгр


     *****

Я вырашыў напісаць кнігу пра ўсходняга еўрапейца, народжанага прыблізна тады, калі натоўпы ў Парыжы і Лондане віталі першых лётчыкаў; пра чалавека, які менш, чым хто іншы, адпавядае стэрэатыпам нямецкага парадку і расійскай âme slave… Я пачынаю даследаванне, выправу ў глыб уласнага, і не толькі ўласнага, мінулага.

Чэслаў Мілаш. “Родная Еўропа”


Раім паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Выратаванне
37'500 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
37'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля Першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
37'500 р.
0

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
14'000 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача. Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.