Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў XVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў XVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны
26'200 р.
Вага: 650 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Эсэ; аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 479 с. Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-1110-1

У эсэ "Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі" (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Аповесць "Восень пасярод вясны" (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1861 г. — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

 

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі

 

ЗМЕСТ

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі.
Эсэ
Восень пасярод вясны.
Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

 

Адам Мальдзіс – літаратуразнаўца, крытык, пулбіцыст, празаік, доктар філалагічных навук, прафесар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Ганаровы прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Правадзейны сябар Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.


Раім паглядзець:
Бабкова Вольга. …І цуды, і страхі
12'600 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Бабкова Вольга. …І цуды, і страхі

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях
8'100 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
33'600 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева — першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 — 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі — пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.