Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзень усіх жывых
4.50 руб.
Памер: 160x165 мм
Вага: 290 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПеракладыПаэзіяЛіпска Эва

Апісаньне

Выбраныя вершы / Пераклад з польскай Андрэя Хадановіча. — Вільня : Logvino literatūros namai, 2015. — 142 с.

ISBN 978-609-8147-29-2

Эва Ліпска — моцны голас з пакаленьня “Польскай новай хвалі”, пакаленьня, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходнееўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах свету. Кніга складаецца з дзьвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя вэрлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: “Любая пані Шуберт...” і “Каханьне, любая пані Шуберт...”


Пераклад зроблены з выданьняў:
Ewa Lipska. Dom Spokojnej Młodości. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1979.
Ewa Lipska. Sekwens. Świat Książki, Warszawa, 2003.
Ewa Lipska. Drzazga. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 2006.
Ewa Lipska. Pomarańcza Newtona. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 2007.
Ewa Lipska. Droga pani Schubert... Wydawnictwo Literackie, Kraków, 2012.
Ewa Lipska. Miłość, droga pani Schubert... Wydawnictwo a5, Kraków, 2013.


Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедії (украінскай)


Дзень Усіх Жывых

У Дзень Усіх Жывых
Мёртвыя прыходзяць на іх магілы
запальваюць нэонавыя сьвечкі
праполваюць хрызантэмы антэнаў
на шматпавярховых плітах
з цэнтральным ацяпленьнем.

А потым на ліфтах
вяртаюцца ўніз
да сваёй штодзённай працы:
да сьмерці.


ЗЬМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Глобус Адам
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.