Латышонак Алег. Жаўнеры БНР

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР
44'800 р.
Вага: 560 г
Памеры: 170x240 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Выданьне другое, перапрацаванае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2009, 2010. — 376 с.

ISBN 83-60456-23-2

Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Рух за незалежнасьць Беларусі, у тым ліку і ўзброены, меў сваю ўнутраную сілу, пры гэтым сілу, скіраваную супраць уяўных стваральнікаў беларускай нацыі ― бальшавікоў. Беларускія вайсковыя фармаваньні ўзьнікалі пасьля 1917 г. ня толькі ў Беларусі, але і ў Літве ды Ўкраіне, Польшчы, Расеі, Эстоніі і Малдове.

Абмінаньне тэмы беларускага незалежніцкага ўзброенага руху ў большасьці ранейшых гістарычных дасьледаваньняў зьяўляецца, несумненна, адной з галоўных прычын неразуменьня нацыятворчага працэсу ў Беларусі. Зрэшты, замоўчваньне барацьбы беларусаў за незалежнасьць тлумачылася ня толькі гэтым. Савецкая гістарыяграфія сьвядома адмаўляла існаваньне такога руху ў прапагандысцкіх мэтах. Беларуская эміграцыйная гістарыяграфія стваралася амаль выключна па-беларуску і дзеля гэтага была недаступная большасьці іншаземных дасьледчыкаў, якія зусім ня ведаюць беларускай мовы.

Алег Латышонак. Фрагмэнт уступу да кнігі


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
44'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).

Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху
39'200 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Луцкевіч Антон. Да гісторыі беларускага руху

Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.