ა Ляшкевіч Ірына. Вас я чакала

Ляшкевіч Ірына. Вас я чакала
6.40 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x165 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кніга вершаў. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 124 с. —  (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 107).

ISBN 978-985-7207-15-2.

Наклад кнігі цалкам прададзены.

Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч “Вас я чакала” — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі “Сувой”.


Верш з кнігі

          Вас я чакала, пэўна, Вас…
          Калі апошні промень згас
          Малінавага дня.
          А шаты неба нада мной
          І вечар сіняю сцяной —
          Найблізкая радня.
          Вам я шаптала, пэўна, Вам
          Кахання словы, а багам —
          Малітвы ўдзячнасці.
          Там сцежка вузкая ў траве,
          І вэлюмам туман плыве,
          Хвіліны шчаснасці.
          Вы ўсё ж былі, напэўна, Вы…
          Зляцелі гусі на ставы
          З нябёс анёламі.
          Пяшчотнасць Вашых вуснаў, рук…
          А сведкі — той магутны дуб,
          Жаўрук над сёламі.

Змест



Пра аўтара

Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч – паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004 г.) настаўніца музыкі ў Мачульскай школе, кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага аб'яднання “Згадка”, краязнавец, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень. Нарадзілася ў 1969 годзе ў вёсцы Мачуль на Століншчыне, што размешчана ўздоўж ракі Моўства. Дзіцячае захапленне прыгажосцю палескіх краявідаў, асяродак сям’і, дзе гучалі колішнія песні, шанаваліся традыцыі, захоўвалася памяць аб ж продках-носьбітах шляхецкага прозвішча Ляшкевіч–Зяновіч–Альпенскія, – усё гэта паспрыяла моцнаму знітаванню Ірыны Ляшкевіч з роднай вёскай. Пасля заканчэння школы і атрымання вышэйшай эканамічнай адукацыі яна вярнулася дадому, каб знайсці сябе тут, на радзіме продкаў, і расказаць свету пра сваю паэзію, як жыла і чым жыве сучасная палеская вёска, чым наталяецца ў ёй творчая душа паэткі. Вершы Ірыны Ляшкевіч былі адзначаны трэцяй прэміяй на рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Дэбют” у 1998 годзе, а ў 2000 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Сувой” у “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць”. Гэты ж зборнік атрымаў у 2013 годзе ўкраінскую літаратурную прэмію імя Пятра Красюка як найлепшы зборнік паэзіі.

Творы Ірыны Ляшкевіч друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, берасцейскім альманаху “Жырандоля”, ва ўкраінскім альманаху “Бурштынавы край”, у “ЛіМе”, у перыядычных рэспубліканскіх выданнях.

Паэтка працягвае традыцыі беларускага настаўніцтва і беларускай вясковай літаратуры.


Каб купіць ა Ляшкевіч Ірына. Вас я чакала, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".