Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
84'000 р.
Вага: 960 г
Памеры: 240x330 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Навелы / ілюстрацыі П. Татарнікава. – Гародня-Wrocław, 2009. – 107 c. : іл. – (Гарадзенская бібліятэка). Цв. вокл.

ISBN 978-83-61617-97-6

 

"Рыцары і дойліды Гародні" – 8-я кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка". Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

 

I асядае пыл стагоддзяў... Артыкул пра кнігу на сайце "Народнай Волі"


ЗМЕСТ

ГАРАДЗЕНСКІ ЗАМАК
Узнікненне і росквіт паселішча на беразе Нёмана
Крыжацкая навала
Слаўны рыцар Давыд Гарадзенскі
Бітва з крыжакамі працягваецца
Міжусобныя звады і крыжакі ў замку
Замірэнне Вітаўта і Ягайлы
Замак Вітаўта
Замак Стэфана Баторыя
Міналі стагоддзі

ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ВІТАЎТ
Літва – яго радзіма
Сталенне героя
Улада вышэй за ўсё
Руплівец гаспадарства
Вялікая бітва
Шлях да Еўропы
Асноўныя падзеі ў жыцці Вітаўта

МАЙСТАР – НАШ ПРОДАК
Скарбніца старажытных рэчаў
Як шукалі мірскую ратушу
На наваградскіх пагорках
Паселішчы на рэчцы Ашмянцы
Мястэчкі каля замкаў
Зроблена рукамі продкаў

Краўцэвіч Аляксандар Канстанцінавіч — археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук, сябра Саюзу Беларускіх Пісьменнікаў. Даследуе сярэднявечную і новачасную гісторыю Беларусі.

 

 

 

 

 

Татарнікаў Павел Юр'евіч — мастак-графік, сябра Беларускага Саюза Мастакоў, дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 

 

 

 

 


Раім паглядзець:
Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
33'600 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева — першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 — 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі — пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh
12'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh

Кніга прысвечана дзейнасці першага вялікага князя літоўскага Міндаўга. Гэты аповед пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Навагрудку створаны доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам на падставе рэальных, навукова даследаваных падзей.

Краўцэвіч Аляксандар. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
32'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Краўцэвіч Аляксандар. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.