Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. — Менск, 2010. — 305 с.
ISSN 1392-9682
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і на балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе ў цэлым.
20 кастрычніка 1655 г., у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы. У выніку вуніі былі прыняты тры асноватворныя дакумэнты. Па-першае, акт аб дзяржаўным саюзе паміж Швэцыяй і Літвой. Гэтае пагадненьне падпісалі 1172 прадстаўнікі літоўскай палітычнай нацыі. Па-другое, літвіны прынялі зварот да эўрапейскай супольнасьці, у якім патлумачылі прычыны разрыву вуніі з Польшчай і заключэньня саюзу са Швэцыяй. Па-трэцяе, 23 кастрычніка 1655 г. была заснавана Рада швэдзкай Літвы на чале з Бэнгтам Шутэ, намесьнікам швэдзкага караля ў Літве.
Галоўнымі юрыдычнымі пунктамі Кейданскай уніі былі палітычны разрыў з Польшчай і заснаваньне швэдзка-літоўскага саюзу, у рамках якога ВКЛ спадзявалася адрадзіцца ў якасьці самастойнага суб'екта міжнародных адносін. Кейданская вунія сымбалізавала новы – балтыйскі – выбар для ВКЛ.
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве.