Кашалёк жорава
|
10'900 р.
Вага: 510 г
Памеры: 170x240 мм
|
Беларускія народныя казкі / Уклад. У. К. Касько; маст. Т. В. Кубліцкая. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 207 с.: іл. — (Беларускі фальклор).
ISBN 978-985-02-1098-2
У зборнік увайшлі беларускія народныя казкі пра жывёлу, сацыяльна-бытавыя і чарадзейныя.
*****
Беларуская казка спалучае ў сабе веліч сапраўднага таленту з прыгажосцю этычных уяўленняў народа пра жыццё, пра чалавека, пра дабро і зло. Велізарная цікавасць да яе не выпадковая, яна абумоўлена высокімі ідэйна-мастацкімі якасцямі і непаўторнымі нацыянальнымі адметнасцямі. Дзеянне адбываецца ў беднай сялянскай хаце ці ў панскім маёнтку, на кірмашах ці на вяселлі, у лесе або ў полі. Персанажы казак спяваюць беларускія песні, размаўляюць на сакавітай мове, багата аздобленай трапнымі народнымі выразамі, прыказкамі і прымаўкамі.
Казкі складае народ, а даносяць іх да слухачоў, чытачоў, гледачоў таленавітыя казачнікі, а таксама перакладчыкі, пісьменнікі. У гэтым зборніку чытач знойдзе славутыя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа, А. Якімовіча, У. Караткевіча, Н. Гілевіча, У. Касько. Сёння вы,
дарагія чытачы, самі пазнаёміцеся з шэдэўрамі беларускага фальклору, а некалі будзеце чытаць іх сваім дзецям і ўнукам. […]
Уладзімір Касько
ЗМЕСТ
Чароўны свет народнай казкі. Уладзімір Касько
Каток — залаты лабок
Браты-паляўнічыя
Лісіца-хітрыца
Сынок-з-кулачок
Чорт-злодзей
Каваль
Вучоны рак
Чортава балота
Алёнка
Любошчы
Купалінка
Чарадзейны пярсцёнак
Музыка і чэрці
Андрэй, за ўсіх мудрэй
Не вытрываў
Кашалёк жорава
Гуслі
Снягурачка
Гарошак
Прыстань ваўкалакаў
Разумная дачка
Стары бацька
Крадзеным сыты не будзеш
Залатая яблынька
Палешукі і палевікі
Піліпка-сынок
Залаты птах
Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі
Раім паглядзець:





