Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня
37'500 р.
Вага: 450 г
Памеры: 170x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)


Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 396 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6901-22-8

На досьвітку ХХ ст., калі беларуская ідэя, матэрыяльна ўвасобленая ў выглядзе кніжак Багушэвіча, вершаў Цёткі і нячастых нумароў “Нашай Нівы”, яшчэ толькі пачынала зьбіраць па вёсках і мястэчках пяці заходніх губэрняў агромністай імпэрыі сваіх першых прыхільнікаў, бадай што ніхто не глядзеў на беларусаў іначай, як толькі праз прызму этнаграфіі. Для царскіх чыноўнікаў, як і для расейскіх ды польскіх навукоўцаў, беларус быў ня больш чым абарыгенам пэўнай тэрыторыі — працавітым, часьцей за ўсё непісьменным, абсалютна абыякавым да сваёй калісьці слаўнай мінуўшчыны “мужыком”, які па меры ўсё больш шпаркага разьвіцьця капіталістычных адносінаў хутка мусіў непазьбежна растварыцца ў расейскім і польскім этнічным моры. Праз дваццаць гадоў сытуацыя была ўжо прынцыпова іншай. Беларусы, хоць і не дамагліся паўнавартаснай нацыянальнай дзяржаўнасьці, сталі, аднак, канкрэтнай палітычнай праблемай для тых краінаў, дзе яны змушаныя былі жыць пасьля ганебнага Рыскага міру 1921 г. Жылка трапна напісаў, што беларус “узышоў на мапу Эўропы”. Як аказалася, узышоў дзеля таго, каб больш зь яе не сыходзіць. (З Кароткай прадмовы)


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй
16'500 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй

Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі — час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым і інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР
44'800 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР

Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

Ліс Арсень. Gloria victis
46'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ліс Арсень. Gloria victis!

У прапанаванай увазе чытача кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
44'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).