Камінскі Анджэй Суліма. Рэспубліка супраць аўтакратыі

Камінскі Анджэй Суліма. Рэспубліка супраць аўтакратыі
15'000 р.
Вага: 320 г
Памеры: 125x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 4)

Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах / Пер. з анг. А. Мартынаў. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 350 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6901-44-0

Кніга гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў. Прафесар Джорджтаўнскага універсітэту Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў — сакрэт яе стойкасці, дзякуючы якому яна стагоддзямі вытрымлівала націск мацнейшых суседзяў.

ЗМЕСТ

Уступ

Раздзел І. Усходнееўрапейскія супернікі

     Рэч Паспалітая
Парламент
Кароль і выканаўчая ўлада
Судовая ўлада
Forma Mixta: палітычная мадэль Рэчы Паспалітай
Сацыяльнае і палітычнае жыццё
Тэрытарыяльныя адрозненні
Лафеты XVII стагоддзя

     Расія
Аўтакрат
Адміністрацыя і дзяржаўны апарат
Рэформы і мадэрнізацыя
Сацыяльная і палітычная эліта

     Сілы за тронам
Прыдворныя групоўкі
Царква
Украінцы
Замежнікі

Змена ўзаемнага ўспрыняцця

Раздзел 2. Дыпламатыя прафесіяналаў i дыпламатыя пачаткоўцаў

     Рэч Паспалітая
Канцылярыі
Каралеўскі кантроль над дыпламатыяй

     Расія
Пасольскі прыказ
Месца Рэчы Паспалітай
У замежнай палітыцы Расіі

     Збіранне інфармацыі

Раздзел 3. Расійская амбасада ў Рэчы Паспалітай

Расійскія рэзідэнты, персанал амбасады і іх жыллёвыя ўмовы
Дэпешы рэзідэнтаў
Праблемы камунікацыі

     Збіранне інфармацыі
Размовы з дзяржаўнымі службоўцамі
Запісы парламенцкіх паседжанняў, улёткі і палемічная літаратура
Вялікалітоўская апазіцыя
Замежныя дыпламаты ў Рэчы Паспалітай
Праваслаўная дыяспара ў Львове
Казакі
Таемныя агенты
Падслухоўванне

Уплыў расійскіх дыпламатаў на палітыку Крамля
Ацэнка расійскіх рэзідэнтаў
Расійскія рэзідэнты вачыма палякаў

Раздзел 4. Амбасада Рэчы Паспалітай у Маскве

Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго персанал
Стасункі з арыстакратыяй і чынавенствам

     Крыніцы інфармацыі
Каталіцкая дыяспара
Землякі з Рэчы Паспалітай
Замежныя дыпламаты і расійскія агенты

Ацэнка амбасадара Рэчы Паспалітай

Раздзел 5. Украінскі парадокс

Казакі
Польскі ўплыў
Роля духавенства
Гадзяцкая унія
Рэч Паспалітая і Украіна
Масковія і Украіна

Раздзел 6. Справа Саламона

Раздзел 7. Спакуса сепаратнага міру

Туркі і малдаўскі "трэці турак"
Місія Бялевіча
Даўмонт у Украінцаў: напружаная сустрэча ў Маскве

Раздзел 8. Цар Пётр I і абранне Аўгуста II

Заключэнне

Прафесар Анджэй Суліма Камінскі — выпускнік гістарычнага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэфарда і Оксфарда. Прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША), дырэктар Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі ў Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага (Варшава).

Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зыходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай ды ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў. Аўтар манаграфіі "Рэч Паспалітая многіх народаў. 1505—1795: грамадства, дзяржава, супольнасць, культура" (Люблін, 2008).

Кавалер ордэна Адраджэння Польшчы (2008).


Раім паглядзець:
Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях
8'100 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.

Крашэўскі Юзаф Ігнацы. Кароль у Нясвіжы. 1784. Апошняя са слуцкіх князёў
23'700 р.
0

Крашэўскі Юзаф Ігнацы. Кароль у Нясвіжы. 1784. Апошняя са слуцкіх князёў

У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага польскага пісьменніка Юзафа Інгацыя Крашэўскага (1812—1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай
27'200 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.

У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыянаванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай.