Яшкін Іван. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў

Яшкін Іван. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў
30'700 р.
Вага: 790 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Тапаграфія. Гідралогія. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 808 с. Цв. вокл.

ISBN 985-08-0668-0

У кнізе падаюцца мясцовыя беларускія геаграфічныя тэрміны, якія вызначаюць марфалогію зямлі, гідралагічныя асаблівасці вадаёмаў, раслінныя асацыяцыі і ландшафты. Паказана ўзнікненне новых геаграфічных тэрмінаў. Прыводзяцца сучасны мясцовы матэрыял, а таксама архіўныя звесткі гістарычных і картаграфічных крыніц. Усяго падаецца каля 12000 апелятываў, з іх 6200 рэестравых. Слоўнік паказвае менталітэт народа і будзе карысным у дзяржаўных і навуковых мэтах пры падрыхтоўцы дакументаў, геаграфічных картаў і іншых работ да друку.

 

Алег Дзярновіч пра кнігу на nn.by:

Значна перапрацаваная і дапоўненая праца, першае выданьне якой пад назвай "Беларускія геаграфічныя назвы" зьявілася ў 1971 г. Аўтар зыходзіць з палажэньня, што сучасныя геаграфічныя назвы – гэта гістарычныя помнікі, якія адлюстроўваюць мэнталітэт народу, "захоўваюць першасныя значэньні і матывацыі". Геаграфічныя назвы першапачаткова ў кожным соцыюме маюць нэўтральныя мясцовыя значэньні; дадатковыя (канатацыі) і "немілагучныя" значэньні ўзьнікаюць пад уплывам суседніх супольнасьцяў.

 

ЗМЕСТ

Прадмова
Спіс прынятых скарачэнняў

  • Выкарыстаныя крыніцы
  • Назвы раёнаў
  • Іншыя скарачэнні і абазначэнні
  • Назвы дыялектных груп гаворак (паводле кнігі “Раслінны свет”, 2001)
  • Асноўныя дыялектныя зоны (паводле кнігі “Раслінны свет”, 2001)
  • Дыялектныя рэгіёны (паводле кнігі “Раслінны свет”, 2001)

Шыфры картаў аддзела картаграфіі публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (Санкт-Пецярбург)
Слоўнік
Індэкс