Главінскі Томаш. Забыты гарнізон

Главінскі Томаш. Забыты гарнізон
28'000 р.
Вага: 210 г
Памеры: 170x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924―1939 гадах. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 142 с.

Аддаваная ў рукі беларускага чытача кніга насамрэч не з’яўляецца толькі гісторыяй нейкага польскага гарнізону на польска-савецкай мяжы ў міжваенны перыяд. Яна фрагмент гісторыі Івянеччыны, старонкі як прыгожай, так і насычанай багатай гісторыяй. Гэта аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю. Аб свеце, у якім было хіба больш, чым сёння, правілаў, вартасцяў і Бога. Пры гэтым кніга не ёсць аповедам аб вялікай палітыцы, вялікіх бітвах, ці, нарэшце, аб вялікіх падзеях.

Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.

Томаш Главінскі, з прадмовы да беларускага чытача


ЗМЕСТ



ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА