Гісторыка-дакументальны нарыс. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 288 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6720-55-3
Кніга "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных паводле зместу, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду — адлюстраванне цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю. Змешчаны напрыканцы выдання "Радавод Урсын Нямцэвічаў" стаўся вынікам шматгадовых даследаванняў, і, несумненна, будзе цікавы і пазнавальны шырокаму колу аматараў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры.
Гэтая кніга — спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў. Матэрыялы кнігі друкаваліся ў розныя гады ў нашай перыёдыцы: у часопісе “Спадчына” (1993—1995 гг.), газеце “Звязда” (2007—2008 гг.)