Гарэцкі Максім. Дзве душы

Гарэцкі Максім. Дзве душы
8'200 р.
Вага: 110 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

Аповесць. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 109 с.

ISBN 978-985-02-1032-6

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.

Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі "Адвечным шляхам" узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя "Дзвюх душ" — Ігнат Абдзіраловіч.

Аповесць напісаная ў 1918—1919, упершыню надрукаваная ў газеце "Беларуская думка" ў чэрвені—ліпені 1919, першы раз выдадзеная асобнай кнігай у Вільні, 1919.

 

Кніга увайшла ў спіс "Сто беларускіх кніг XX стагоддзя" (паводле апытання чытачоў газеты "Наша Ніва")

 

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


Раім паглядзець:
Гарэцкі Максім. Выбраныя творы
28'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.