Менск: Сучасны літаратар, 2005. — 320 с. +32 вкл. Цьвёрдая вокладка. ISBN 985-14-1115-9 Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму — добрага вам падарожжа!Прадмова ад Вольскага
Паглядзець прадмову цалкам Віця (аўтар гэтае кнігі) — наш добры сябар. Як толькі прыяжджае ў наш стабільны, чысты й узорны Менск, дык мы абавязкова сустракаемся. Ён нам распавядае пра сваю нялёгкую працу, мы яму — пра сваю. Калісьці Віктар Дзятліковіч працаваў у Менску, але змушаны быў зьехаць у чужы далёкі велізарны горад, які, як усім вядома, ня вераць сьлязам. Таму наш герой ня стаў плакаць, а пачаў працаваць тэлежурналістам на адным зь вядомых расейскіх тэлеканалаў. Праца кідала яго ў Чачэнію, у Аўганістан, нядаўна тэлефанаваў з Таймыру... Віктар добра нас ведае й нямала з намі паезьдзіў: наведваў "Басовішча", прыяжджаў у Менск на эпахальныя для нас канцэрты "Радыё Гамон" і "Падарожжа на Возера Трох Чарапахаў", гасьцяваў з намі ў Лёніка Тарасэвіча, карацей, зьведаў нягоды й цяжкасьці музыканцкага жыцьця. Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці нават забыўся на падзеі. Дзякуючы Віктару аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, і цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх. але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму добрага Вам падарожжа! Лявон Вольскі
ЗЬМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам Прадмова ад Вольскага Эпоха Мроя Разьдзел 1. Пачатакі. Стварэньне Мроі Дзеці — баяністы Дэклямант Вольскі Школьныя вопыты Менск — музычнае балота Як пазнаёміліся Вольскі і Дземідовіч Машина Времени — хаўрусьнік Давыдоўскага Вярбоўка Алезіса Эскалатар Нарачэньне МроіРазьдзел 2. 1982 — 1983. Першыя канцэрты. "Стары храм" Вёска Дзегцяроўка "Майстроўня" і малады нацыяналізм Першы запіс "Старога храму" Патлы да зямлі "Гурт, які граў у Траецкім"Разьдзел 3. 1984 — 1986. Страчаныя гады Армія і Ленін Пацыфіст Ляўкоў Рок-клюб "Няміга" Першы гіт-парад "Чырвонай зьмены" Юрык і КДБ Вяртаньне. Самы жудасны правал МроіРазьдзел 4. 1987. Вяртаньне да жыцьця. Зрок Фэстываль "Рок-крок" у Гародні Хлопцы з "зоны" Савецкая крытыка: "Гэта падобна на прафанацыю музыкі" Стод-рок Гілевіч і дэмакратыя Каралі аўтапаркаўРазьдзел 5. 1988. Скандалы й перамогі "Зярняткі духоўнасьці". Гіт-парад "Беларускай маладзёжнай" Пена на хвалях перабудовы Змова ў Наваполацку Спрэчкі пра вартасьці Парад папулярнасьці 1988 "Студыя БМ" і першыя відэакліпыРазьдзел 6. 1989 — 1990. Сыход Давыдоўскага. "28-я зорка" Каханьне і амбіцыі Давыдоўскі пасьля Мроі "28-я зорка" "Веня быў у абсалютнай і пастаяннай адключцы..."Разьдзел 7. 190 — 1992. Замежныя ваяжы, ГКЧП і пляны эміграцыі Басовішча Музыкі-клуначнікі Францускія ўражаньні Сьмерць бізнэс-пляну Жнівень 1991. На плытах у Швэцыю? Басовішча 92 і выгнаньне ВеніРазьдзел 8. Garelka, drugs & samagon "Гэта мы пілі, а яны пелі" Грызя і яе хаза Подзьвіг Юрася "Прыходзьце пасьля абеду" Напой "Бураціна Марыхуана, амарэта і рыбкі гупіРазьдзел 9. 1992 — 1994. Шлях да сьмерці Дзіўнае самазабойства Шот і Цынкевіч, "браты-махляры" Іншыя героі часу Загінуўшы альбом Зьмены гітарыстаў працыгваюцца. Віктар Смольскі Апошнія фэстывалі. Данія і Басовішча Зьяўленьне ПітаРазьдзел 10. 1994. Сьмерць Мроі і стварэньне N.R.M. Піт. Дзяцінства Піт: "Мы ставілі на Мроі вялікі крыж" "Нешта валасатае". Запрашэньне Піта ў Мрою Першыя рэпэтыцыі зь Пітам Вольскі ставіць на Мроі крыж Спроба выгнаць Алезіса Апошняя рэпэтыцыяРазьдзел 11. 1994 — 1995. Стварэньне N.R.M. і ŁaŁaŁaŁa Пачатак N.R.M. Шчупак фаршыраваны і N.R.M. на Рок-каранацыі У розныя бакі "ŁaŁaŁaŁa" Першае праслухоўваньне "Дзе наш беларускі Deep Purple?"Разьдзел 12. 1996 — 1998. "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт" Хто раскруціў N.R.M.? "Зь іроніяй, сарказмам, дрной весялухай..." Прэзэнтацыя "Одзірыдзідзіны" і эміграцыя Алезіса Праблемы з уладамі "Пашпарт..." у маналёгах "Пашпарт..." у нататках "Акустычныя канцэрты..." і іншыя праекты КліпаманіяРазьдзел 13. 1999 — 2000. "Тры чарапахі" "Дзейнічаць. І дзейнічаць нестандартна..." Польскі запіс. Памылкі Самотнік Канчатковы запіс "Трох чарапахаў" Рэакцыя "Бульба-рэкардз": рэкордныя падманыРазьдзел 14. "Галімая папса". Дыскусіі ў прэсе "Откуда у хлопца рок-н-ролльная грусть..." "Откуда у хлопца рок-н-ролльная грусть"-2Разьдзел 15. 2000. Тур па Беларусі Лявон Вольскі: "Ну, усё, — падумалі мы, — зараз будзе дзікая бойка" Алезіс Дземідовіч: "Проста трэба мейсцы ведаць" Юрась Ляўкоў: "Аўтографы, фотаздымкі, машына, гатэль..." Піт Паўлаў: "Не, я не расеец..."Тэксты Мроя 1981 — 1986 1987 — 1990 1991 — 1994N.R.M. "ŁaŁaŁaŁa", 1995 "Одзірыдзідзіна", 1996 "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.", 1998 "Тры чарапахі", 1999 "Дом культуры", 2002Пасьляслоўе