Хадановіч Андрэй. Сто лі100ў на tut.by

Хадановіч Андрэй. Сто лі100ў на tut.by
15'000 р.
Вага: 160 г
Памеры: 130x200 мм
0

Паэзія. — Менск: Логвінаў, 2007. — 136 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”).

ISBN 985-6800-30-7

Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: “У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма “дывэртысмэнтамі”. Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца”. Значная частка вершаў, што склалі зьмест кнігі, раней друкаваліся на старонках “Нашай Нівы” (паводле “Нашай Нівы”).


Раім паглядзець:
Хадановіч Андрэй. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах
9'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Хадановіч Андрэй. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах

У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі
5'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

Хадановіч Андрэй. Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё)
19'000 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Хадановіч Андрэй. Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё)

Кніга сабрала вершы, напісаныя збольшага ў 2008—2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік утрымлівае таксама драматычную паэму "Дзяды". Да кнігі далучаецца дыск з 13 тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.