Чалавек, які скраў сьцяну плачу
|
25'200 р.
Вага: 220 г
Памеры: 130x200 мм (усяго галасоў 2)
|
Пераклад з мовы іўрыт П. Касьцюкевіча. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 210 с.
ISBN 978-985-6901-03-7
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча.
Сярод іх — апавяданьні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоўна сусьветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касьцюкевічам; творы ляўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесьць аб каханьні і цемры"; апавяданьні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па сьвеце больш чым 40‑мільённым накладам.
Артыкул пра кнігу на сайце "Нашай Нівы"
ЗЬМЕСТ
“Давайце хаўрусаваць!” (Зээў Бэн-Ар’е)
На адной назе пра ізраільскую літаратуру (Павал Касьцюкевіч)
Маладзейшыя
Узі Вайль
1. Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу
2. Зьнікла
Этгар Керэт
3. Дрэнная карма
4. Сырэна
5. Мужчынка
Орлі Кастэль-Блюм
6. Жанчына, якая хацела забіць
7. З рысам не спрачаюцца
Алекс Эпштэйн
8. Апошні сон Борхеса
Гафі Амір
9. У дваццаць адзін год ты зьлётаеш на Месяц
Старэйшыя
Мэір Шалеў
10. Князь Антон і яго служанка Зога
Амас Оз
11. Качэўнік і зьмей
А. Б. Егошуа
12. Прыліў
Эфраім Кішон
13. А ключы ў Рыжага
14. А сам ты як?
Юдыт Кацыр
15. Шлаф штундэ


