Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі
11'300 р.
Вага: 230 г
Памеры: 205x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )


Незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры
: Для мал. шк. узросту / Маст. Наталія Кійко. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 62 с.: іл. — (Казкі XXI стагоддзя).

ISBN 978-985-02-1026-5

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх — Віруса Шкодзю — і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча.

Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага — а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

 

Артыкул пра кнігу ў "Звяздзе".

 

ЗМЕСТ

Каралеўства Віндаўса Вялікага
Бунт у каралеўстве
Чароўная Мышка
Маладзільны Клён
Як Шкодзя хацеў каралём стаць
Каму нашкодзіў Вірус Шкодзя
Шкодзя закахаўся

 

Хто з нас у маленстве не марыў пра далёкія падарожжы, пра нябачаныя краіны, пра спатканне з самім Кавалём-Вярнідубам? Знайсці ўсё гэта мы маглі толькі ў кніжках, што распавядалі пра гэтыя незвычайныя – чамусьці яны заўсёды ўяўляліся нам заморскімі — далёкія землі. Калісьці не было такой складанай сучаснай тэхнікі, якая дазваляе за адно імгненне абляцець усю зямлю. А таму мы назаўсёды палюбілі чароўны свет кнігі. Палюбілі, каб ніколі не расставацца, нягледзячы нават на з’яўленне сучасных камп’ютэраў. Сёння ж абы жаданне – хуткасны інтэрнэт імгненна перанясе вас за сотні і тысячы кіламетраў ад роднага парога.

Калісьці я не меў доступу да інтэрнэта, не плаваў па яго бязмежным інфармацыйным акіяне. Ды вось надарылася і мне наведаць чароўнае каралеўства Сусветнае Сеціва. І я ўжо не мог абысціся без гэтага раней нязвыклага камп’ютэрнага свету. І казкі сталі пісацца таксама пра чароўную краіну, дзе нароўні з добрым каралём Віндаўсам Вялікім творыць свае няўдзячныя справы Вірус Шкодзя.

Калі страціш пільнасць, то ў адно імгненне можаш і ты трапіць у расстаўленыя ім сеткі! Але ў гэтай кнізе ты можаш сустрэцца і з чароўнай дакторкай Лісой. Можаш даведацца, як Вірус Шкодзя закахаўся ў дачку караля Віндаўса Вялікага і што з гэтага атрымалася. І шмат што яшчэ чакае цябе ў Сусветным Сеціве і на планеце Вірусанія. А таму — адкладзі на нейкі час чароўную Мышку свайго камп’ютэра і вазьмі ў рукі кнігу. Не пашкадуеш...

Анатоль Бутэвіч


Раім паглядзець:
Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
11'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока
13'400 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока

Персанажы казачнай аповесці — Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак — жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля — загадкавая, элегантная, пяшчотная ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную кнігу...

Крынічка Буль-Буль
13'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Крынічка Буль-Буль

Анатоль Жук, Віялета Богдан і Уладзімір Васькоў – добрыя чараўнікі, якія таксама былі малымі і верылі ў цуд. Героі іх казак – дахавікі Казік і Юзік, крынічка Буль-Буль, Зорачка, самалёцік Лёцік – такія розныя, але іх аб’ядноўвае адно: імкненне дарыць радасць іншым. А што для гэтага трэба, вы даведаецеся, прачытаўшы кніжку.