Зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі / Склад. Г. Сагановіч; Пер. з англ. Л. Баршчэўскі, І. Ганецкая, М. Раманоўскі; Навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2008. — 274 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд” ). ISBN 978-985-6887-20-1 Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. Сямнаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд" ЗМЕСТ
Паглядзець цалкам Ад складальніка Лорэнс Стоўн. Вяртанне наратывуАлан Мэгіл. “Вялікі наратыў” і гістарычная навукаФрэнк Анкерсміт. Гістарыяграфія і постмадэрнізмЛорэнс Стоўн. Будучыня гісторыіДжон Г. Э. Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’histprienДжым Шарп. Гісторыя “знізу”Джойс Эплбай. Сіла гісторыіГўін Прынз. Вусная гісторыяЭдвард Гэлет Кар. Прычыннасць у гісторыіДжавані Леві. Пра мікрагісторыюТэадор Шнайдэр. Роля гістарычнай свядомасці ў палітыцыДжоан Скот. Жаночая гісторыя Іменны паказнік
Ад складальніка Паглядзець цалкам У зборнік уключаныя артыкулы вядомых заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія — хоць пісаліся яшчэ ў канцы ХХ ст. — сталі пэўным узорам асноўных кірункаў сучаснай гістарычнай навукі. Яны прысвечаныя істотным пераменам ў гістарыяграфіі, звязаным пераважна з прызнаннем фундаментальнай ролі тэксту і адраджэнню наратыву, пра які піша Лорэнс Стоўн, — пераходу ад колькаснага, статыстычнага і структурнага да наратыву і, значыць, да чалавека. З багатым досведам развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі, калі яна, адыходзячы ад традыцыйных мадэляў гісторыяпісання ў кірунку “ачалавечвання”, перажыла захапленне гістарычнай антрапалогіяй, мікрагісторыяй, вуснай гісторыяй, прыняла і вытрымала выклік постмадэрнізму і г. д., цяпер зможа пазнаёміцца і шырокае кола беларускіх гісторыкаў. Хоць цяперашні стан гістарычнай навукі многімі даўно вызначаецца як “крызіс”, аўтары публікаваных артыкулаў не падзяляюць такой пазіцыі. Бясспрэчна, аднак, што гістарыяграфія стала іншай, больш сціплай і самарэфлексіўнай. Не адмаўляючы самой магчымасці спазнання рэальнасці мінулага, сённяшняя гуманістыка прызнае, што ў гэтым спазнанні немагчыма дасягаць такіх самых ведаў, як пры вывучэнні фізічнага свету. Гаворачы словамі Фрэнка Анкерсміта, наша стаўленне да гісторыі павінна быць больш метафарычным, а не па-ранейшаму літаральным. Сабраныя артыкулы, ужо публікаваныя раней на старонках БГА і дапрацаваныя для кніжнага выдання, напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яднае не толькі навізна даследчыцкага падыходу і дэманстраванне іншага, нетрадыцыйнага погляду на мінулае. Агульным пафасам для зборніка можна лічыць клопат пра рамяство гісторыка, пра яго будучыню, ды няхай стрыманы, але аптымізм, якім асабліва натхняюць Джойс Эплбай і Лорэнс Стоўн: “Чуткі пра смерць гісторыі моцна перабольшаныя”! Генадзь Сагановіч