Белавокі Андрусь. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі

Белавокі Андрусь. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі
7'200 р.
Вага: 180 г
Памеры: 130x200 мм
0

Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 188 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6701-70-5

 

"Цяпер, калі ўсё гэта здарылася – і сьмерць, і кніга, я думаю, што, можа, інакш яно і быць не магло. Можа, толькі так, праз сьмерць, ён і мог спраўдзіць уласную Кнігу, як самую вялікую мару свайго жыцьця?!"

(З рэцэнзіі Валянціна Акудовіча “Прывітаньне з таго сьвету” на Радыё Свабода).

 

Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі” – кніга-праект. Цяпер можна казаць, што Андрусь Белавокі спраектаваў, прадвызначыў сваю сьмерць, а пры жыцьці ён праектаваў кнігу: “Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі, сябры. А яшчэ для таго, каб напісаць КНІГУ. У ёй павінна быць пра ўсё: пра сьвет і пра Сусьвет, пра Беларусь, пра каханьне. ПРА ЎСЁ”. 

Такая кніга  зьявілася пасьля яго сьмерці. Гэта падарунак Андрусю Белавокаму, загорнуты ў прадмову Пятра Васючэнкі ды пасьляслоўе Алісы Бізяевай і Тацяны Заміроўскай. Падарунак кшталту дзіцячых выданьняўЗрабі сам” (таксама, дарэчы, кніга-праект). 

Ён спыніўся і, стаўшы на дыбачкі, напісаў палачкай на небе...” Здаецца, Андрусь Белавокі пісаў гэта пра сябе. А шэсьць разьдзелаў кнігішэсьць прыступак (зрэшты, іх можа быць і болей, і меней, каму як падабаецца). Не да небада Андруся Белавокага. Каб прыслухацца да яго. Ці прыгледзецца блізарукімі вачыма, што новага напісаў ён на небе. Або нават паспрабаваць накрэмзаць чаго-небудзь. Абы не зваліцца. Хоць, калі дацягнуцца да неба, падаць ужо, мабыць, нястрашна.

(з рэцэнзіі Алены Карп у часопісе Дзеяслоў №42)