Барыс Сымон. Як у нас клічуць?
|
12'000 р.
Вага: 210 г
Памеры: 145x200 мм (усяго галасоў 4)
|
Беларускія імёны. — Мінск: Медысонт, 2010. — 124 с.
ISBN 978-985-6887-94-2
Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. Тут даюцца паходжанне і сэнсавае значэнне кожнага імені, вытворныя экспрэсіўна-эмацыянальныя словы ад яго, дні імянінаў паводле праваслаўнага і каталіцкага календароў. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час. Яны прапаноўваюцца маладым бацькам, калі яны хочуць, каб іхныя дзеці заставаліся ў гэтым свеце беларусамі.
У канцы кніжкі змешчаны спіс літаратуры, якой карыстаўся аўтар і складальнік гэтага выдання.
Кніга разлічаная на маладых бацькоў, работнікаў ЗАГСаў, пашпартных сталоў, святароў, настаўнікаў, выкладчыкаў беларускай мовы і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускімі і рускімі імёнамі.
Біяграфія аўтара на сайце Саюзу Беларускіх пісьменьнікаў
Раім паглядзець:




