Бартушка Марк. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.

Бартушка Марк. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.
42'000 р.
Вага: 315 г
Памеры: 170x240 мм
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Пераклад зь нямецкай Алены Талапілы. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 187 с.

ISBN 83-60456-29-1

Пераклад зроблены паводле выданьня:
Der Partisanenkrieg in Weißrußland 1941—1944. Jeder gegen Jeden? Ursprünge, Strukturen und Parteien des Konflikts. Saarbücken, 2008.


Кніга будзе цікавая аматарам самых разнастайных вэрсіяў найноўшай беларускай гісторыі. Тут знойдзеце разьдзелы, прысьвечаныя калябарантам, нямецкаму тэрору ў Беларусі, савецкаму партызанскаму руху, польскаму нацыянальнаму супраціву на беларускіх землях, беларускім нацыянальным праблемам часоў Другой сусьветнай, а таксама ўкраінскаму і габрэйскаму рухам у Беларусі часоў нямецкай акупацыі.

Кніга грунтуецца ў першую чаргу на нямецкіх крыніцах, да якіх беларускія гісторыкі яшчэ не хутка дабяруцца. У дадатак да гэтага — лёгкі, амаль публіцыстычны стыль, уласцівы заходнім гісторыкам, ды маса ілюстрацыяў.

(паводле "Нашай Нівы").


Раім паглядзець:
ARCHE Пачатак. 2010. №5
42'000 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ARCHE Пачатак. 2010. №5

Тэма нумару: Як Гітлер мог перамагчы. На старонках нумару чытач знойдзе матэрыялы, у якіх у той ці іншай ступені закранаюцца разнастайныя вайсковыя аспэкты Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі: першы этап ваенных дзеяньняў падчас нямецка-савецкай вайны, партызанскі рух розных ідэйных кірункаў, разьвіцьцё беларускай вайсковай справы пад нямецкай акупацыяй.

ARCHE Пачатак. 2010. №7, 8
33'600 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 5)

ARCHE Пачатак. 2010. №7, 8

Тэма нумару: Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі. Гэты нумар зьяўляецца лягічным працягам “ваеннага” нумару (ARCHE Пачатак. 2010. №5). Але акцэнт гэтым разам робіцца на іншую праблему — нямецкую акупацыйную палітыку на занятых вэрмахтам беларускіх тэрыторыях.