Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык

Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык
3'800 р.
Вага: 50 г
Памеры: 145x215 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам / Маст. Генадзь Сянькоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 16 с.: іл.

ISBN 978-985-02-1155-2

Паэма "Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык" — яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У гэтым выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў.

Гэта яскравы ўзор народнай смехавой культуры, дзе, аднак, праяўляецца творчая асоба паэта, ягонае майстэрства індывідуальнай псіхалагізацыі. Да народнага, да фальклорна-родавай эстэтыкі Максім Багдановіч ішоў з вопытам індывідуальнай псіхалагічнай культуры, уменнем у масавым, сумарным, безаблічным бачыць асобу, індывідуальнасць.



Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Раім паглядзець:
Бядуля Змітрок. Сярэбраная табакерка
7'900 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бядуля Змітрок. Сярэбраная табакерка

Казка "Сярэбраная табакерка" ўваходзіць у літаратурную спадчыну класіка беларускай літаратуры і любімага многімі пакаленнямі чытачоў пісьменніка Змітрака Бядулі. Просты і паэтычны твор вызначаецца яркасцю і сакавітасцю мовы.

Востраў русалак
6'700 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Востраў русалак

Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…

Мовы ўсяго жывога
24'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мовы ўсяго жывога

Зборнік складаюць самыя цікавыя казкі сербскага народа, якім уласцівая непаўторная займальнасць. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі ўмовамі жыцця братняга народа, яго традыцыямі і нацыянальным характарам.