Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
11'200 р.
Вага: 230 г
Памеры: 205x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Казачная аповесць / Маст. Алена Кійко. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 64 с. : іл. — (Казкі XXI стагоддзя).

ISBN 978-985-02-1036-4

 

Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...

Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу...

 

Гутарка з аўтарам у "Народнай газеце".

 

ЗМЕСТ

Вася Лайдачкін пачынае свой аповед
Пачатак маіх прыгодаў у Краіне Шкодных Звычак
Далейшыя мае непрыемнасці і шчаслівае ад іх выратаванне
Сустрэча з Цыгарэтай Нікацінаўнай, альбо галоўныя мае непрыемнасці
Бітва

 

***

Я з вялікім задавальненнем пішу як "дарослыя", так і "дзіцячыя" творы: вершы, п'есы, казкі. Яны часта друкуюцца на старонках беларускіх часопісаў "Вясёлка", "Лесавічок", "Качели" і інш. Акрамя таго, у часопісе "Рюкзачок" выходзяць мае артыкулы пра далёкае мінулае нашай Радзімы, пра жывёльны свет Беларусі. А ў часопісе "Бярозка" я вяду пастаянную рубрыку "Азы вершаскладання".

Я не толькі пісьменнік, але і настаўнік. Штодня я сустракаюся з дзецьмі розных узростаў. 3 назіранняў за імі і нарадзіліся кароценькія казачныя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і ягоных сяброў, Пецю-выдатніка і Зойку Зазнайкіну. Гэтыя гісторыі друкаваліся ў беларускіх часопісах і ў газеце "Зорька". Пазней узнікла думка напісаць
пра Васю Лайдачкіна некалькі казачных аповесцей. Так з'явіліся на свет гісторыі
"Вася Лайдачкін у краіне Казак" і "Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак".

Вася Лайдачкін – не зусім станоўчы казачны персанаж, але ў яго ёсць шанец выправіцца, асабліва пасля тых неверагодных здарэнняў, што адбыліся з ім на старонках гэтай кнігі. Магчыма, прачытаўшы яе, вы задумаецеся пра сваё стаўленне да ўласнага здароўя.

І калі хоць адзін хлопчык ці дзяўчынка рашуча парвуць усялякія стасункі са шкоднымі звычкамі і пасябруюць са здаровым ладам жыцця, то будзем лічыць, што казка мая напісана недарэмна.

Генадзь Аўласенка


Раім паглядзець:
Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі
11'300 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе Анатоля Бутэвіча.

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока
13'400 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока

Персанажы казачнай аповесці — Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак — жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля — загадкавая, элегантная, пяшчотная ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную кнігу...