Як замовіць на KNIHI.BY:
1. Увайдзіце на сайт пад сваімі лагінам і паролем (калі вы яшчэ не зарэгістраваліся, то рэгістрацыя тут).
2. Дадайце патрэбны тавар у кошык, націснуўшы адзін раз кнопку "У кошык" на старонцы з апісаньнем тавару.
- Калі вы жадаеце прагледзець іншыя тавары, націсьніце "Вярнуцца да пакупак".
- Калі тавары ў кошык болей не дадаваліся, каб аформіць замову, націсьніце "Кошык".
3. Праверце колькасьць тавараў у кошыку. Калі ўсё слушна, націсьніце кнопку "Аформіць замову".
- Калі вы жадаеце зьмяніць колькасьць замоўленых тавараў, памяняйце лічбы ў полі "Колькасьць" на патрэбныя і націсьніце кнопку "Абнавіць кошык". Далей націсьніце "Аформіць замову".
4. На старонцы "Аформіць замову" пазначце адрас для дасыланьня. Абярыце з прапанаваных варыянтаў атрыманьня замовы зручны для вас і націсьніце кнопку "Аформіць замову".
5. На старонцы "Пацьверджаньне замовы" вы ўбачыце ўсю інфармацыю датычна вашае замовы (сьпіс тавараў, іх колькасьць, адрас для дасыланьня і г. д.). Калі вы жадаеце нешта зьмяніць або скарэктаваць, націсьніце кнопку "Назад" і зрабіце патрэбныя зьмены. Калі ўся інфармацыя пададзеная слушна, націсьніце "Даслаць замову".
6. Далей вы пабачыце нумар, пад якім вашая замова трапіць да мэнэджэра крамы. Гэта азначае, што замова пасьпяхова аформленая. Таксама вы атрымаеце паведамленьне на e-mail.
7. Мы дашлем замову на пазначаны вамі адрас або перадамо вам пры сустрэчы, калі вы пажадалі забраць тавар самастойна.
8. Па адсыланьні замовы вы атрымаеце паведамленьне на e-mail.
9. Цягам 2–3 дзён вы зможаце аплаціць і атрымаць сваю замову ў абраны вамі спосаб.
10. Паслугі пераказу грошай "Белпоштаю" складуць 5% ад агульнае сумы (пры замове на суму да 100 тыс. руб.) або 3% (пры замове на суму 100 тыс. руб. і болей).
Калі ў вас засталіся пытаньні што да афармленьня замовы, калі ласка, дасылайце іх нам праз форму зваротнай сувязі.
Як падпісацца на навіны праз Google Groups
Каб падпісацца на навіны праз Google Groups, у форме на правым баку старонкі "Кнігі-Поштай" увядзіце адрас сваёй электроннай пошты і націсьніце "Падпісацца" – вы трапіце на старонку, на якой напісана, што вам накіраваны запыт на пацьверджаньне падпіскі.
Каб пацьвердзіць падпіску, проста адкрыйце спасылку, якая будзе ў лісьце ад noreply@googlegroups.com




